Алесь Разанаў

Такое рашэньне прыняла апэляцыйная рада Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці паводле заявы А.Разанава і В.Маркаўца, паведаміў БелаПАН.

3 мая апэляцыйная рада Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці прызнала несапраўднай рэгістрацыю таварнага знаку кампаніі «МТС» з выявай чырвонага яйка.

Такое рашэньне апэляцыйная рада пад старшынствам Натальлі Баркун прыняла паводле вынікаў слуханьня заявы аўтараў мастацкіх твораў «Яйкаквадраты», вядомых дзеячаў беларускай культуры паэта Алеся Разанава і мастака Віктара Маркаўца. Яны зьвярнуліся ў цэнтар 10 кастрычніка 2007 году зь пярэчаньнямі супраць рэгістрацыі на тэрыторыі Беларусі таварнага знаку № 25.420 з выявай чырвонага яйка ў белым квадраце.

Пасьля атрыманьня матывавальнай часткі рашэньня, на складаньне якой законам даецца два месяцы, кампанія «МТС» можа абскардзіць вэрдыкт у судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасьці Вярхоўнага суду.

У кампаніі «Мабільныя ТэлеСыстэмы» катэгарычна не згаджаюцца з рашэньнем апэляцыйнай рады. Дырэктар прадстаўніцтва расейскага акцыянэрнага таварыства «МТС» у Беларусі Дзьмітры Ходас назваў рашэньне «абсалютна незаконным і неабгрунтаваным». Ён падкрэсьліў, што рашэньне апэляцыйнай рады ўвойдзе ў сілу не раней, чым празь сем‑восем месяцаў.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0