Гродзенскую пару, якая не заплаціла за аўталямпачкі і ніжнюю бялізну, дастаткова хутка знайшлі, дзякуючы неабыякавым гараджанам.
Нагадаем, 24 красавіка каля 12:00 у гіпермаркеце «Алмі» на праспекце Касманаўтаў у Гродне мужчына і жанчына здзяйснялі пакупкі. Яны хадзілі па гандлёвым зале і клалі тавар у кошык. За частку рэчаў расплаціліся, а вось за лямпачкі і майткі вырашылі грошай не аддаваць.
Як распавялі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама, пара аказалася вельмі заможнай. У міліцыі мужчына патлумачыў, што сам не ведае, навошта скраў лямпачкі і майткі. Дарэчы, калі ён ўцякаў ад аховы, то выкінуў усё выкрадзенае.
Літаральна праз гадзіну пасля публікацыі відэа ў інтэрнэце людзі пачалі званіць на міліцыю і казаць, што бачылі падобных грамадзян, а некаторыя нават пазначылі дакладны адрас пражывання пары.