У Мінску 29 красавіка адкрываецца сезон фантанаў, паведамілі ва УП «Мінскзеленбуд».

Паводле слоў прадстаўніка прадпрыемства, у 18.00 каля опернага тэатра адбудзецца ўрачыстая цырымонія запуску фантанаў, у 18.45 будуць уключаныя ўсе фантаны ў горадзе.

Пасля зімы на ўсіх аб'ектах быў праведзены бягучы рамонт, мантаж абсталявання, касметычная ўборка.

Зараз на абслугоўванні прадпрыемства «Мінскзеленбуд» знаходзіцца 33 сталічныя фантаны, у тым ліку найстарэйшы — «Хлопчык з лебедзем» (1874 года пабудовы) у скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Гэты фантан адкрываецца пасля рэканструкцыі. Самы высокі фантан — «Ветразь» — размешчаны ў акваторыі Камсамольскага возера.

Астатнія фантаны (больш за 100) лічацца на балансе асобных прадпрыемстваў і ведамстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?