Амбасадар Польшчы ў Расіі Катажына Пэлчыньска-Налэнч выкліканая ў расейскі МЗС з-за адмовы Польшчы дазволіць уезд у краіну ўдзельнікам мотапрабегу, арганізаванага клубам «Начныя ваўкі».

Лідар мотаклуба «Начныя ваўкі» Аляксандр Залдастанаў па мянушцы Хірург вядомы як прыхільнік прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і адзін з лідараў праўладнага руху «Антымайдан». Улады краін Еўропы, ЗША і некаторых іншых дзяржаў уключылі яго ў «чорны спіс» — яму, у прыватнасці, забаронены ўезд у гэтыя краіны.

Еўрапейскія ўлады адмоўна ўспрымаюць ініцыятывы расейскіх праўладных актывістаў правесці аўтапрабегі на тэрыторыі ЕС, расцэньваючы падобныя дзеянні як правакацыю.

У 2015 годзе Польшча адмовілася прапусціць на сваю тэрыторыю «Начных ваўкоў», а на тэрыторыі Германіі высветлілася, што Берлін ануляваў візы некаторым з іх.

Раней прэс-сакратар польскай амбасады ў Маскве Барташ Ціхоцкі заявіў, што ўдзельнікаў мотапрабегу не прапусцяць на тэрыторыю Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?