Затрыманаму ў лістападзе мінулага года кіраўніку вучэбна-вопытнага РУП «Шчомысліца» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інкрымінуецца каля 30 эпізодаў хабару, паведамілі ва УУС Мінаблвыканкама.

Затрымлівалі кіраўніка супрацоўнікі УБЭП УУС Мінскага аблвыканкама ў момант атрымання хабару з нагоды спрыяльнага вырашэння пытання аб выдзяленні ў арэнду на тры гады аднаго з памяшканняў, якія належаць узначальванаму ім прадпрыемству, плошчай 550 кв. м. Сума ў 1400 даляраў была перададзена службовай асобе індывідуальным прадпрымальнікам.

У ходзе далейшай працы высветлілася, што факты хабарніцтва былі не адзінкавыя. 28 красавіка па матэрыялах упраўлення БЭЗ УУС Мінскага аблвыканкама ўпраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці распачата 10 крымінальных спраў з нагоды хабарніцтва ў дачыненні да былога дырэктара.

Па наяўных ва УБЭП УУС звестках, фігурант, працуючы на пасадзе з 2009 па 2015 год, за ўсё тое ж спрыяльнае вырашэнне пытання аб заключэнні дамоваў арэнды памяшканняў з рознымі суб'ектамі гаспадарання атрымаў у якасці хабараў 2100 даляраў ЗША і 900 еўра.

У дадатак да гэтага ва УБЭП УУС адзначылі, што ў дачыненні да фігуранта ўжо скончана расследаванне 20 крымінальных спраў па аналагічных падставах. Згодна з сабранымі матэрыяламі ён за заключэнне і выкананне дагавораў арэнды атрымаў ад прадстаўнікоў суб'ектаў гаспадарання Мінскай вобласці ў якасці хабараў грашовыя сродкі на агульную суму 123 700 даляраў ЗША і 73 260 еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?