Гэткім чынам маладзёвыя актывісты вырашылі павіншаваць міністра інфармацыі Ўладзімера Русакевіча з Сусветным днём свабоды прэсы, які адзначаецца 3 траўня.
Паводле аднаго з удзельнікаў акцыі Франака Вячоркі, у часы ВКЛ самых лепшых ваяроў было прынята ўзнагароджваць сьвінымі галовамі — гэта быў сымбаль мужнасьці і адвагі:
«Спадар Русакевіч таксама прадэманстраваў вялізныя здольнасьці ў справе ліквідаваньня незалежнай прэсы, і дзякуючы яго намаганьням зараз па індэксе свабоды прэсы, які штогод складае амэрыканскі дасьледчы цэнтар Freedom House, Беларусь займае 188‑е месца са 195‑ці», — заявіў Франак Вячорка
На сталічным галоўпаштамце сьвіная галава была загорнутая ў газэты «Советская Белоруссия». Пасылка заважыла 12 кіляграмаў.