Нарвегія прыняла рашэнне аб будаўніцтве сцяны на мяжы з Расіяй, паведамілі ў міністэрстве юстыцыі і грамадскай бяспекі краіны.

Нарвежскі ўрад, паводле дадзеных прэс-службы міністэрства, прыняў аб рашэнне аб увядзенні новых мер бяспекі на прапускным пункце Стурскуг на расійска-нарвежскай мяжы.

Гаворка ідзе пра плот вышынёй каля 3,5 метраў і даўжынёй 200 метраў.

У ведамстве патлумачылі, што гэта рашэнне прынята, каб паказаць, наколькі Нарвегія сур'ёзна ставіцца да захавання дамоўленасцей у рамках Шэнгенскага пагаднення.

«Апошнія падзеі паказалі тое, як важна дакладна ведаць, хто пранікае на тэрыторыю Нарвегіі і Шэнгенскай зоны», — заявіў прадстаўнік міністэрства.

Паводле яго слоў, расійскія ўлады былі праінфармаваныя аб планах Нарвегіі.

Нарвежскае выданне NRK раней паведаміла, што аб узвядзенні сцены папрасіла кіраўнік паліцыі раёна Фінмарк, які мяжуе з Расіяй, Элен Катрын Хаета. Яна баіцца, што прыток бежанцаў у краіну можа выйсці з-пад кантролю. Паводле дадзеных выдання, нарвежскія ўлады баяцца паўтарэння крызісу з бежанцамі, які адбыўся ў мінулую восень, калі ў краіну пачалі прыязджаць мігранты праз мяжу з Расіяй.

Сцяну на мяжы з Расіяй збіраецца ўзводзіць і Эстонія. Грошы з бюджэту краіны на гэтыя мэты выдзеленыя ўжо ў гэтым годзе.

«Агульны кошт будаўніцтва высокатэхналагічнай мяжы арыентыровачна перавысіць 70 млн еўра. Наша мэта — завяршыць будаўніцтва памежнай інфраструктуры да 100-годдзя Эстонскай рэспублікі, якое будзе адзначацца у 2018 годзе», — цытуе Інтэрфакс міністра ўнутраных краіны спраў Хана Пеўкура.

Паводле дадзеных агенцтва, асноўная мэта ўзвядзення сцяны — гэта прадухіленне незаконнага перасячэння мяжы і зніжэнне злачыннасці. Вышыня сцяны складзе 2,5 метра, а працягласць — 90 км. Агульная працягласць расійска-эстонскай мяжы пры гэтым 138 км.

Таксама будаўніцтва сцяны на мяжы з Расіяй пачала Латвія. Улады краіны патлумачылі, што спрабуюць справіцца з праблемай нелегальнай міграцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?