29.04.2016 / 21:56

Кітай мае намер да 2036 года паслаць касманаўтаў на Месяц 10

Кітай мае намер да 2036 года паслаць касманаўтаў на Месяц, заявіў генерал-лейтэнант Народна-вызваленчай арміі Кітая Чжан Юйлінь, намеснік камандуючага кітайскай пілатаванай касмічнай праграмы.

NASA

Гэта будзе першая ў краіне кіраваная месяцовая праграма геолагаразведачных работ, піша China Daily.

Кітай павінен «удасканальваць свае здольнасці і выкарыстоўваць наступныя 15-20 гадоў для даследавання Месяца», адзначыў чыноўнік. Навуковы супрацоўнік Кітайскай акадэміі касмічных тэхналогій Пан Чжыхао дадаў, што для месяцовай місіі краіне прыйдзецца распрацаваць досыць магутную ракету для вываду па меншай меры 100 тон на калязямную арбіту і ўдасканаліць іншыя тэхналогіі, у тым ліку стварыць новы скафандр, перадае Росбалт.

Як адзначае Reuters, гэта толькі адна з мэтаў амбіцыйнай касмічнай праграмы Кітая. У 2017 годзе на Месяц адправіцца кітайскі апарат для збору ўзораў грунту. У 2018 годзе краіна плануе высадзіць першы зонд на цёмны бок Месяца.

Паводле паведамлення кітайскага агенцтва Xinhua, Кітай рыхтуецца да запуску зонда на Марс у 2020 годзе, які дасягне планеты ў 2021 годзе.

Паводле афіцыйных дадзеных, Кітай выдаткоўвае на касмічную праграму каля $2 млрд у год.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
фыв / Адказаць
29.04.2016 / 22:06
для параўнання бюджэт наса 18-19 ярдаў, роскосмас 2 ярда
0
Cliche committee / Адказаць
29.04.2016 / 22:29
А навошта?
0
Добрыя Навiнкi / Адказаць
29.04.2016 / 22:55
Во - добрая навiна ... , можа луна крыху пажауцее , бо занадта бледная, апошнiм часам асаблiва у поуню , хоць вауком вый .
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру