Мінская міліцыя апублікавала сваю версію сітуацыі з веласіпеднай «крытычнай масай».

«Сёння вечарам у Мінску ля Тэатра оперы і балета сабраліся веласіпедысты ў колькасці ад 20 да 30 чалавек. Некалькі з іх мелі пры сабе чорна-зялёныя сцягі.

Каля 19.20 калона накіравалася ў бок музея Вялікай аАчыннай вайны. У раёне стэлы «Мінск — горад-герой» група веласіпедыстаў, груба парушаючы патрабаванні Правіл дарожнага руху, выехала на праезную частку. На неаднаразовыя патрабаванні супрацоўнікаў ДАІ (апошнія вымушаны былі выкарыстоўваць гукаўзмацняльную апаратуру і пробліскавыя маячкі) не рэагавалі. Пры спробе спыніць супрацьпраўныя дзеянні і вярнуць іх на тратуар, парушальнікі правапарадку аказалі непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі. А адзін з удзельнікаў кінуўся ў бойку з супрацоўнікам ДАІ, пашкодзіўшы яму форменнае абмундзіраванне.

Шасцёра завадатараў бойкі былі затрыманыя і дастаўлены ў Цэнтральнае РУУС г.Мінска для разбору. Іх дзеянням даецца прававая ацэнка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0