ДТЗ з удзелам «Таёты» і маршруткі № 14 адбылося 30 красавіка а 13.30 на вуліцы Савецкай. Па словах відавочцаў, ёсць пацярпелыя, у тым ліку пешаходы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, Toyota ехала па вуліцы Ланге ў бок вуліцы Камунараў і на скрыжаванні з вуліцай Савецкай сутыкнулася з маршруткай. Ад удару «Таёту» развярнула, машына некалькі разоў перакулілася і ўрэзалася ў слуп.
Гамельчукі кажуць аб трох пацярпелых, у тым ліку і пра выпадковага мінака, які апынуўся ў эпіцэнтры ДТЗ: «Хлопца ад удару адкінула прама на сценку ўнівермага», — паведамляюць відавочцы.