Раман Раслоўцаў і Васіль Недапекін затрыманыя на Нікольскай вуліцы, Юрый Мярзлоў і Аляксандр Ферэнц — на Краснай плошчы. Мерзлоў і Ферэнц былі ў майках з надпісам «Не баюся 212.1». Маецца на ўвазе артыкул Крымінальнага кодэкса аб неаднаразовым парушэнні правілаў правядзення мітынгаў.
Затрыманых даставілі ў аддзяленне ўнутраных справаў «Кітай-горад».