Сяброў расійскага мотаклуба «Начныя ваўкі», якія ўдзельнічаюць у акцыі «Дарогі Перамогі — на Берлін 2016», не пусцілі ў Літву.
«Мы ведалі, што будуць праблемы на польскай мяжы, таму ўключылі план Б. Частка калоны пасля Хатыні — 6 чалавек — сышла адразу на Літву і паспрабавала прайсці там, без апазнавальных знакаў, без нейкай сімволікі. Пяць хвілін таму мне прыйшло СМС з такім зместам: «Літоўскі сыр пратух». Гэта азначае, што хлопцы не прайшлі мяжу», - распавёў лідар руху Аляксандр Залдастанаў.