AP Photo/Susan Walsh

AP Photo/Susan Walsh

Вялікая частка прамовы Абамы складалася з жартаў з нагоды таго, што гэта апошняя для яго вячэра асацыяцыі карэспандэнтаў, і ў наступным годзе ён ужо не будзе прэзідэнтам.

«У наступным годзе на гэтым месцы будзе стаяць ужо нехта іншы, і можна толькі здагадвацца, кім яна будзе», — сказаў Абама, намякаючы на Клінтан — адзіную жанчыну, якая ўдзельнічае ў прэзідэнцкай гонцы.

Абама таксама звярнуўся да суперніка Клінтан Берні Сандэрса. «Берні, ты выглядаеш на мільён баксаў, або, калі казаць у тэрмінах, якія ты разумееш, на 37 тысяч ахвяраванняў па 27 даляраў кожнае», — сказаў Абама, выклікаўшы авацыі і ўсмешку Сандэрса.

Адзін з жартаў Абамы быў адпушчаны на адрас новага прэм'ер-міністра Канады Джасціна Трудо. «Нядаўна нехта сказаў мне: «Спадар прэзідэнт, вы ўжо ў мінулым. Джасцін Трудо заняў ваша месца, ён такі прыгожы, такі чароўны, за ім будучыня».

І я адказаў: «Джасцін, дай перадыхнуць».

***

Неаднаразова кранаючы выбарчую гонку, Абама казаў, што трэба проста расслабіцца і ставіцца да ўсяго з іроніяй.

Выбары 45-га прэзідэнта ЗША пройдуць 8 лістапада. У ЗША, згодна з 22-й папраўкай да Канстытуцыі 1951 г., прэзідэнт не можа кіраваць краінай больш за два тэрміны (8 гадоў).

Ад Дэмакратычнай партыі на пасаду кандыдата прэтэндуюць Хілары Клінтан і Берні Сандэрс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?