Алесь Пушкін

Папярэджаньне і 25 базавых велічыняў (875 000 рублёў) штрафу — такі вырак Крупскага раённага суду мастаку Алесю Пушкіну.

Жывапісец і пэрформэр зь мястэчка Бобр Крупскага раёну Менскай вобласьці прызнаў усе сьведчаньні, але не прызнаў сваёй віны. Папярэджаньне — за несанкцыяваны пікет, штраф — за непадпарадкаваньне міліцыі.

27 сакавіка ў цэнтры Бабра разам з жонкай і дзецьмі Алесь Пушкін выставіў мальбэрт, на якім паставіў пірог з надпісам «90 год БНР», якім частаваў аднавяскоўцаў. «Толькі літара «Р» засталася», — распавёў Алесь Пушкін. Аздабленьнем мальбэрту сталіся некалькі шпакоўняў, герб «Пагоня» ды сьцягі: бел‑чырвона‑белы ды Эўразьвязу.

Паводле Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0