Апытаныя Bloomberg эксперты лічаць, што сітуацыя на нафтавым рынку нагадвае падобную летась, калі зніжэнне каціровак аднавілася ў маі пасля некаторага перапынку

Агенцтву Bloomberg прадстаўнікі Commerzbank, BNP Paribas і UBS Group паведамілі, што, на іх думку, рост цэн на нафту на 70% у параўнанні са студзеньскімі мінімумамі нагадвае тое, што адбывалася на рынку летась. Тады бараль Brent вырас увесну да $68, аднак у маі гэты трэнд вычарпаў сябе. На думку экспертаў BNP і UBS, ужо ў бліжэйшыя тыдні каціроўкі могуць вярнуцца да адзнакі $30 за бараль.

«Існуюць небяспечныя паралелі з 2015 годам. Рынак ужо перагрэўся, а карэкцыя запазнілася», — заявіў агенцтву прадстаўнік Commerzbank Эўген Вайнберг.

Bloomberg паказвае, што на рост цэн паўплывала нестабільная сітуацыя ў Нігерыі, Іраку і Кувейце, дзе адбылася забастоўка работнікаў нафтавай галіны. Прычым на сітуацыі не адбілася у тым ліку няўдача перамоваў у Досе, дзе краіны АПЕК і найбуйнейшыя вытворцы не здолелі дамовіцца з нагоды замарожвання ўзроўню здабычы на студзеньскім узроўні.

Аднак эксперты звяртаюць увагу на фактар сланцавай нафты. «Рост цэн можа быць самагубчым, паколькі ён натхняе вытворцаў сланцавай нафты ў ЗША», — кажа Гары Чылінгірыян з BNP Paribas. У французскім банку лічаць, што захаванне цэн на нафту на нізкім узроўні магло б задушыць амерыканскіх вытворцаў.

«Умацаванне нафтавых катыровак — шлях па тонкім лёдзе», — пагадзіўся аналітык UBS Джавані Стаўнова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?