Сітуацыя крайне выбуховая, мяркуе расійскі вайсковы аглядальнік і аналітык Павел Фельгенгаўэр. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала «Дождь».

«Агмяні вайны па межах Расеі, яны растуць, як грыбы восенню… Апошнія паведамленні Reuters, што ідуць бесперапынныя дывановыя бамбардзіроўкі Алепа, што можа прывесці, вядома, да расейска-турэцкага сутыкнення ў Сірыі. Можа прывесці да гэтага сутыкнення абвастрэнне ў Карабаху. Ёсць яшчэ Данбас. А цяпер яшчэ ёсць і Прыбалтыка. І прыкладна дзе-небудзь што-небудзь адбудзецца. гэта пытанне часу, калі адбудзецца прамое сутыкненне Расіі або з краінай НАТА, або наўпрост з Амерыкай. Хутчэй за ўсё, гэта адбудзецца на працягу бліжэйшага года», — сказаў ён.

Вайсковы эксперт дадаў, што прамая канфрантацыя адбудзецца, пытанне толькі ў тым, ці перарасце яна ў нешта больш сур'ёзнае.

«Пагроза вайны, вядома, нарастае. Галоўнае, што становіцца ўсё больш патэнцыйных агмянёў вайны», — падкрэсліў ён.

Фельгенгаўэр дадаў, што перакідванне невялікіх кантынгентаў войскаў ЗША і НАТА ў краіны Балтыі з'яўляецца знакам для Расіі, што яе агрэсія там не будзе лакальным канфліктам, а адразу стане сусветным трансатлантычным канфліктам.

«Гэта павінна павысіць парог, што ў Маскве задумаюцца, бо сусветная вайна нікому зусім не патрэбна», — падсумаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0