Знішчальнікі ВПС Венгрыі былі паднятыя па трывозе пасля таго, як самалёт «Боінг» перастаў выходзіць на сувязь з дыспетчарамі, паведамляе ў нядзелю, 1 мая, тэлеканал ITV.

Згодна з пратаколамі паветранай бяспекі, пілоты павінны ўступаць у кантакт з дыспетчарамі тады, калі самалёты перасякаюць паветраныя межы краін. «Боінг» авіякампаніі British Airways, які ляцеў з ААЭ ў Вялікабрытанію, не зрабіў гэтага, увайшоўшы ў паветраную прастору Венгрыі.

Пасля таго, як пілоты не выйшлі на сувязь, венгерскія ўлады абвясцілі найвышэйшы ўзровень небяспекі, у неба па трывозе былі паднятыя два знішчальнікі, якія павінны былі ідэнтыфікаваць «Боінг» і пераканацца ў тым, што яго палёту нічога не пагражае.

«Сувязь з дыспетчарамі была хутка адноўленая, самалёт прызямліўся ў Хітраў (аэрапорт у Лондане)», — распавёў у гутарцы з тэлеканалам прадстаўнік British Airways.

Знішчальнікі былі паднятыя а 12:55 па мясцовым часе, у 13:21 яны ўжо вярнуліся на базу. У небе «Боінг» выявілі таксама радары міністэрства абароны Венгрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?