Галоўны прапагандыст Крамля, тэлевядучы, гендырэктар інфармагенцтва «Расія сёння» Дзмітрый Кісялёў з'яўляецца ўладальнікам кватэры на Цвятным Бульвары плошчай 204 кв.м, за якую заплаціў 4603000 даляраў або 162 мільёны расійскіх рублёў па курсе на момант пакупкі.

Інфармацыю пра гэта ў сваім блогу пацвердзіў расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны, каментуючы дадзеныя, якія распаўсюдзілі ў сеціве пасля інфармацыі пра ўзлом пошты Кісялёва і доступ да яго перапіскі па электроннай пошце і паведамленняў у WhatsApp.

Як адзначае Навальны, спасылаючыся на дадзеныя з Расрэестра, адрас «Цвятны бульвар, 2» — адзін з самых дарагіх элітных жылых комплексаў Масквы «Легенда Цвятнога».

«Звярніце ўвагу, кватэру ён купіў без іпатэкі/крэдытаў, за наяўныя», — дадаў апазіцыянер.

Таксама, паводле дадзеных, размешчаных пасля ўзлому, у перапісцы Кісялёў спрабаваў з дапамогай еўрапейскіх адвакатаў дамагчыся зняцця санкцый, якія супраць яго ўведзеныя ў ЕС.

«З перапіскі вынікае, што адвакаты ўжо былі гатовыя спыніць супрацоўніцтва з тэлевядучым з-за таго, што той увесь час забываў ім заплаціць», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?