Меркаванні1616

«Каменны век скончыўся не таму, што скончыліся камяні» — логіка, чаму Саудаўская Аравія трымае цэны на нафту нізкімі

«Каменны век скончыўся не таму, што скончыліся камяні».

Гэтае выказванне тагачасны міністр нафты Саудаўскай Аравіі Шэйх Ямані зрабіў у 2000 годзе. Яно тлумачыць логіку, якой Эр-Рыяд кіруецца цяпер.

Саудаўцы мяркуюць, што высокія цэны на вуглевадароды проста прывядуць да таго, што чалавецтва хутчэй разаўе новыя крыніцы энергіі.

Саудаўская Аравія мае гіганцкія разведаныя запасы паліва. І здабыча яго каштуе тут танна. Таму шэйхі маюць зацікаўленасць у тым, каб прадаць як мага больш нафты, пакуль яна трэба ў свеце. Іх не хвалюе, што ў кагосьці — вытворцаў сланцавай нафты ў Тэхасе ці венесуэльскіх чавістаў — здабыча нафты дарагая.

Вы хочаце, каб нафты на рынку было менш? Окей, кажуць яны, тады прадавайце менш вы. 

Сапраўды, генерацыя электрычнасці з энергіі сонца, ветру робіцца ўсё больш дасканалая і таннее. А атамныя электрастанцыі — усё больш абароненымі і бяспечнымі. Тым часам планета зрабіла скачок у энергазбераганні. Новыя аўтамабілі сёння спажываюць удвая менш бензіну, чым іх аналагі 20 гадоў таму. Плюс развіццё электрамабіляў. Плюс паступова людзі падступаюцца да сакрэту зацугляння тэрмаядзернай рэакцыі. Нечаканыя вынікі можа даць вывучэнне энергіі кіраванага фотасінтэзу.

Саудаўская Аравія лічыць або ведае, што неўзабаве надыдзе той момант, калі нафта і газ стануць не так ужо і патрэбнымі чалавецтву, як ужо сёння стаў не так ужо запатрабаваны вугаль. І Эр-Рыяд хоча да таго моманту зарабіць максімум.

Беларусам, якія не маюць уласных паліўных рэсурсаў, ёсць над чым задумацца ў такой сітуацыі. Ужо сёння на Парку высокіх тэхналогій краіна зарабляе сувымерна з нафтаперапрацоўчым заводам. Прытым што за Парк нікому не трэба кланяцца.

Каментары16

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў3

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць