01.05.2016 / 17:32

Польскія памежнікі не прапусцілі «Начных ваўкоў» у ЕС  66

Польскія памежнікі не прапусцілі ў Еўрасаюз расійскіх байкераў «Начных ваўкоў». 1 траўня байкеры спрабавалі трапіць у Польшчу, якая загадзя абвесціла, што не пусціць удзельнікаў мотапрабегу «Дарогі Перамогі — На Берлін» на сваю тэрыторыю.

У Брэсце праз беларуска-польскую мяжу прабівалася група на 5 байках і адной легкавой машыне суправаджэння. У яе склад уваходзілі чацвёра грамадзян Славакіі, двое грамадзян Нямеччыны і адна расіянка. Лідар «Начных ваўкоў» Аляксандр «Хірург» Залдастанаў праводзіў сваіх аднаклубнікаў да пункту пропуску, але сам праз мяжу не паехаў.

Беларускія памежнікі «Начных ваўкоў» прапусцілі на польскі бок, аднак ужо там ім адмовілі ва ўездзе на тэрыторыю Еўрасаюза. Па словах удзельніцы прабегу расіянкі Марыны, польскія памежнікі не захацелі тлумачыць байкерам прычыну забароны на ўезд.

«Нам не далі аніякіх тлумачэнняў. Тлумачэнні, сказалі, на паперы, якія былі на польскай мове. Мы папрасілі перакладчыка, яго нам не прадаставілі. Растлумачыць на любой іншай мове нам адмовіліся. Сказалі, каб мы падпісалі гэтыя дакументы, але мы адмовіліся іх падпісваць, бо мы не можам прачытаць тое, пад чым павінны падпісацца», — кажа Марына.

Летась «Начныя ваўкі» ўжо спрабавалі трапіць у ЕС праз Брэст, але ў Тэрэспалі іх развярнулі польскія памежнікі.

Сёння частка «Начных ваўкоў» спрабавала трапіць у ЕС праз Літву, але літоўцы таксама іх не пусцілі.

0
Водар / Адказаць
01.05.2016 / 17:35
Не перакладайце "ночных волков", толькi мову пэцкаеце
0
Aлекс / Адказаць
01.05.2016 / 17:38
Красавцы!!!!
0
Мінчук / Адказаць
01.05.2016 / 17:56
Водар, не смярдзі! Мову пэцкаюць падобныя на цябе "Водары", якія ніводнага сказа не здольны напісаць без памылак.
Паказаць усе каментары/ 66 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру