Правая партыя «Альтэрнатыва для Германіі» (АДГ), якая дамаглася поспеху на нядаўніх мясцовых выбарах у трох германскіх федэральных землях, прыняла на сваім з'ездзе ў Штутгарце праграму, у якой робіцца акцэнт на антыісламізме.

Getty

Getty

Дэлегаты ўхвалілі прапановы аб забароне на будаўніцтва новых мячэцяў і на нашэнне хіджабаў, якія хаваюць твар. У прапанаванай рэдакцыі палітычнай праграмы партыі ўтрымліваецца таксама палажэнне аб тым, што іслам чужы Германіі.

Раней член кіраўніцтва «Альтэрнатывы для Германіі» Ёрг Мойтэн заклікаў федэральныя ўлады правесці расследаванне таго, якім чынам асабістая інфармацыя дэлегатаў з'езда аказалася апублікаванай на сайце праціўнікаў партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?