01.05.2016 / 20:19

Першамайскі марш у Парыжы выліўся ў сутычкі з паліцыяй 2

У Парыжы падчас першамайскіх дэманстрацый адбыліся сутыкненні паміж паліцыяй і пратэстоўцамі.

Дэманстранты пратэставалі супраць зменаў працоўнага заканадаўства, галасаванне па якіх намечана на аўторак у Нацыянальным сходзе.

Паліцыя ўжыла слёзацечны газ пасля таго, як дэманстранты сталі закідваць яе бутэлькамі і камянямі. У чацвер у ходзе беспарадкаў каля 20 паліцэйскіх атрымалі траўмы.

У Францыі ўжо на працягу двух месяцаў расце напружанасць у сувязі з спробамі левага ўрада правесці рэформу заканадаўства аб працы, якую ён лічыць неабходным для зніжэння ўзроўню беспрацоўя ў краіне.

Прапанаваныя законы палягчаюць звальненне работнікаў і накіраваныя на лібералізацыю рынку працы.

0
Анатоль Сідарэвіч / Адказаць
01.05.2016 / 21:03
Піпец вялікай партыі. Ляфарг, Гед, Жарэс, Блюм і Мітэран варочаюцца ў сваіх дамавінах. Усе гэтыя алянды давялі Сацыялістычную партыю да краху. Калі пры сацыялістычным урадзе працоўныя выходзяць на вуліцу, бастуюць, гэта нічога добрага партыі не прарочыць. Так было ў Нямеччыне за часамі Шродэра, калі той таксама хацеў "упарадкаваць" рынак працы ды пачаў шукаць "трэці шлях" і "новую сярэдзіну". Ад таго часу партыя Лясаля, Лібкнехта, Бебеля, Шумахера і Бранта асуджана на ролю малодшага партнёра хадэкаў.
0
Макс Дизайнер / Адказаць
02.05.2016 / 01:17
Плошча 2016. Гыыыы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру