Пасля забароны дзейнасці Меджліса на паўвостраве крымскататарскі народ ўсведамляе неабходнасць стварэння ўласнага войска. Пра гэта ў інтэрв'ю радыё «Свабода» заявіў адзін з лідараў крымскататарскага народа Ленур Іслямаў.

«Магчыма, зараз крымскататарскі народ зразумее, што ўсё ж такі трэба ствараць уласную армію. У нас ёсць палітычныя свае сілы, у нас ёсць дэпутаты Вярхоўнай Рады, але ў нас няма ўласнага войска. Таму мы павінны зрабіць так, каб у нас была армія, у складзе Украіны, у абліччы батальёна Намана Чэлебіджыхана», — адзначыў Іслямаў.

Нядаўна расійскія ўлады прызналі экстрэмісцкай арганізацыяй Меджліс крымскататарскага народа — структуру, якая аб'ядноўвала крымскіх татар.

Нагадаем, што да канца ХІХ ст. крымскія татары складалі большасць насельніцтва Крыма, але ў выніку расейскай каланізацыі і дэпартацыі карэнных народаў паўвострава па стане на канец ХХ ст. татараў засталося менш за 15%. Крымскія татары спрабавалі сарваць анексію Крыма ў 2014 годзе, але не мелі для таго збройнай сілы.

Крымскіх татараў у Крыме жыве цяпер каля 250 тысяч. Яны вылучаюцца высокім узроўнем культуры, адукацыі і самаарганізацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?