01.05.2016 / 20:27

Святлана Алексіевіч пра Астравецкую АЭС: Гэта злачынства 25

Падчас наведаньня Літвы нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч назвала злачынствам рашэньне беларускіх уладаў будаваць Астравецкую АЭС, паведамляе літоўскі тэлеканал TV3.

«Я думаю, што гэта злачынства. Злачынства, якое гаворыць пра тое, што мы не зразумелі Чарнобыльскай катастрофы, не зрабілі высноў», — сказала пісьменьніца на пытаньне, як яна ацэньвае праект Астравецкай АЭС. Пытаньне было зададзенае ў суботу падчас сустрэчы з гледачамі пасьля прэм’еры спэктаклю паводле яе кнігі «Чарнобыльская малітва» у Панявескім драматычным тэатры імя Юозаса Мільцініса.

Алексіевіч лічыць, што людзі як сьлед не ўсьвядомілі, якой катастрофай была аварыя ў Чарнобылі, бо з распадам Савецкага Саюзу іх увага была занятая іншымі праблемамі — стратаю працы, развалам сыстэмы.

Пісьменьніца таксама сказала, што рашэньне будаваць атамную электрастанцыю прымаў адзін чалавек — аўтарытарны кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка.

«Беларусь — закрытая, аўтарытарная сыстэма, і тэма Чарнобылю — таксама закрытая тэма. Аўтарытарная сыстэма ня думае пра чалавечае жыцьцё як каштоўнасьць, ня думае пра будучыню нацыі, а толькі пра праблемы ўлады. Грамадзтва паралізаванае страхам, няспынным кантролем. Мы няздольныя запярэчыць, у нас няма ні антыатамнага руху, ні сапраўднага экалягічнага руху, бо ўлады кантралююць усё», — сказала Алексіевіч.

«У аўтарытарнай краіне ўсё вырашае адзін чалавек, гэта ён вырашыў, каб мы будавалі атамную электрастанцыю. А паралізаванае грамадзтва маўчыць», — зазначыла пісьменьніца.

Літва выступае з вострай крытыкай пабудовы Беларусьсю АЭС за 50 кілямэтраў ад Вільні. Літва цьвердзіць, што Беларусь не забясьпечвае бясьпекі праекту. Менск абвяргае закіды Літвы, цьвердзячы, што на станцыі будуць забясьпечаныя найвышэйшыя стандарты бясьпекі.

0
Дзядьзька ў Вiльнi / Адказаць
01.05.2016 / 20:45
А што, нобелеўскi лаўрэят па лiтаратуры аўтаматычна робiцца экспертам па бяспецы атамных электрастанцый? У атамнай энергетыкi жаночае лiцо, га?
0
Івкіс / Адказаць
01.05.2016 / 20:56
Не згодны. Алексіевіч вызывае павагу, але ж застаецца гуманітарыем. Якія такія высновы мы павінны былі зрабіць пасля Чарнобыля? Што атамная энергетыка -- зло? Але ж радыафобія сведчыць толькі пра недасведчанасць. Ніхто ж пасля пажару з прычыны кз не кажа, што нельга карыстацца электрычнасцю...
0
Татьянка / Адказаць
01.05.2016 / 20:57
Стыдно.... Не смогла дочитать до конца статью.... Столько ошибок!!!! Право стыдно Рэд. Гэта матэрыял з радыё "Свабода", а гэтае СМІ карыстаецца класічным правапісам беларускай мовы.
Паказаць усе каментары/ 25 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру