Журналіст тэлеканалу Белсат запытаўся, што Залдастанаў думае пра тое, што СССР на пачатку Другой сусьветнай вайны выступаў на баку Гітлера, напаў на Польшчу, краіны Балтыі і Фінляндыю. Лідэр «Начных ваўкоў» раззлаваўся.

Гістарычная даведка: Сталінскі Савецкі Саюз 23 жніўня 1939 году падпісаў з нацыстоўскай Нямеччынай Дамову аб ненападзе («пакт Молатава—Рыбэнтропа»). Дамова азначала рэзкую пераарыентацыю ў зьнешняй палітыцы СССР на збліжэньне зь Нямеччынай. Сакрэтны пратакол да дамовы ўсталёўваў разьмежаваньне сфэр інтарэсаў бакоў. Нямеччына прызнавала інтарэсы СССР у Латвіі, Эстоніі, Усходняй Польшчы, Фінляндыі і Бэсарабіі.

Усьлед за заключэньнем дамовы 1 верасьня 1939 году Нямеччына напала на Польшчу, а 17 верасьня 1939 на тэрыторыю Ўсходняй Польшчы ўступіла Чырвоная Армія, пасьля чаго ў склад СССР былі ўключаныя Заходняя Ўкраіна і Заходняя Беларусь (1939), а пасьля Прыбалтыка і Бэсарабія (1940); напрыканцы 1939 году СССР напаў на Фінляндыю, разьвязаўшы савецка-фінскую вайну 1939-1940 гг.

28 верасьня 1939 году была падпісаная Дамова аб дружбе і мяжы паміж СССР і Нямеччынай. Яна правяла разьмежаваньне паміж СССР і Нямеччынай прыкладна па «лініі Керзана», замацавала ліквідацыю польскай дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?