Моладзь БНФ выпусьціла ўсю трылёгію Івана Мележа «Палеская хроніка» на аўдыёкружэлках. «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, сьнежань» каля пяцідзесяці гадзін чытае Андрэй Каляда. Кожны раман выйшаў асобным дыскам, набыць якія можна ў менскіх кнігарнях «Сьветач» і «Цэнтральная», а таксама дыскарнях.

Завадатар ініцыятывы, Франак Вячорка, паведамляе ў сваім блоґу пра падрыхтоўку аўдыёвэрсій кніг «Каласы пад сярпом тваім» Уладзімера Караткевіча, «Таямніцы полацкай гісторыі» Уладзімера Арлова, «Энэіда Навыварат» і «Тарас на парнасе», а таксама «Маленькі прынц» Антуана дэ Сэнт‑Экзюпэры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0