Гісторык, краязнаўца, экскурсавод, адзін з найлепшых знаўцаў нашай сталіцы Іван Сацукевіч і турфірма «КоларЛэнд» запрашаюць вас на аўтарскія вандроўкі па Мінску і Беларусі.

Па Ляхаўцы ды Кашарах

У панядзелак 16 траўня са спадаром Іванам можна будзе павандраваць «Па Ляхаўцы ды Кашарах» - па былым індустрыяльна- вайскова-спартовым раёне горада. Падчас вандроўкі вы ўбачыце старыя заводы Ляхаўкі, стадыён «Дынама», месца, дзе 16 ліпеня 1944 года адбыўся парад партызан ды іншыя цікавосткі тых раёнаў.

Цана вандровак па Мінску 120 тыс. руб., для заўсёднікаў са зніжкай — 100 тыс. руб., а для групаў ад 4-х чалавек — яшчэ большая зніжка — 80 тыс. руб.

Працягласць вандровак — каля 3 гадзінаў. Час і месца пачатку паведамляецца пры папярэдняй аплаце. Кольскасць удзельнікаў вандровак абмежаваная.

Воранаўскае пагранічча

А ў нядзелю 22 траўня запрашаем Вас на найцікавейшую выяздную экскурсію з Іванам Сацукевічам «Воранаўскае пагранічча».

Экскурсія пройдзе па пагранічным з Літвой Воранаўскім раёне, багатым на цудоўныя касцёлы ў розных архітэктурных стылях, сядзібы ды іншыя цікавосткі, а таксама звязаным з гісторыяй шматлікіх вядомых асобаў.

Маршрут: Мінск – Тракелі – Жырмуны – Асава – Радунь – Нача – Воранава – Больценікі – Беняконі – Гайцюнішкі – Канвелішкі – Мінск.

Больш падрабязна пра гэтую вандроўку можна паглядзець тут.

Запісацца на вандроўкі можна па тэл. +375291342804, +375255458430 (Валерыя), а таксама па гарадскіх тэлефонах: + 375 17 2175515 і + 375 17 2931771.

ТДА «КоларЛэнд», УНП 101333033

X

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0