Штуршком да акцыі, якую абвяшчае ARCHE, былі вынікі праведзенай нашым часопісам віктарыны, прысвечанай Дню Волі.

У ёй узяло ўдзел каля тысячы чалавек.

На ўсе 20 пытанняў правільна ня здолеў адказаць ніхто. Але большасць тых, хто ўвайшоў у 10 найлепшых, былі нашымі сталымі чытачамі.

Больш смутку выклікаў той факт, што сотні патрыятычна настроеных людзей, якія ўзялі ўдзел у віктарыне, не здолелі, правільна адказаць на, здавалася б, вельмі простыя пытанні.

Менш за 10% правільна адказала на пытанне «дэмаркацыйная лінія паміж якімі краінамі паўстала па лініі Высокае-Камянец у Брэсцкай вобласці пасля заключэння Брэсцкага міру».

Толькі 28% было правільных адказаў на пытанне, як называліся паштовыя маркі БНР.

Толькі 37% ведала, што акурат Украіна, а не Польшча, Літва ці ЗША вылучыла буйны крэдыт на падтрымку БНР.

Прыкладна такі самы працэнт быў у выпадку пытання «колькі правамоцных урадаў было ад лютага 1918 і да Берлінскай канферэнцыі 1925 года».

Каля 40% не змагло правільна назваць аўтара гімна БНР.

Менш за45 % правільна адказала на пытанне, хто быў першай жанчынай-міністрам ва ўрадзе БНР.

Менш за 55% ведала, што ў Вялікабрытаніі не было прадстаўніцтва БНР.

Толькі 45% правільна адказала на пытанне пра месца дыслакацыі кавалерыі БНР.

Лепшым, але не зусім пераканаўчым быў вынік адказу на пытанне пра месца і акалічнасці паўторнага абвяшчэння БНР 12 лістапада 1920 году (каля 65% правільных адказаў).

Такі стан ведаў лёгка патлумачыць: сістэматычнае вывучэнне тэматыкі, звязанай з БНР, немагчымае ў рамках афіцыйнай акадэмічнай сферы. Парадаксальна, але факт: сучасная беларуская дзяржава не зацікаўлена ў тым, каб беларусы ведалі пра тое, адкуль ідзе беларуская дзяржаўнасць.

Вашай увазе прапануюцца найлепшыя выданні, прысвечаныя палітычнай і вайсковай гісторыі Беларускай Народнай Рэспублікі. Трэба звярнуць асаблівую ўвагу, што з палітычных і ідэалагічных прычын яны былі напісаны або за межам Беларусі або выйшлі па-за рамкамі афіцыйных навуковых устаноў.

Беларуская Народная Рэспубліка 1918 — 1920 гг.: ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці / Дарота Міхалюк; навук. рэд. Станіслаў Рудовіч; пераклад з польскай мовы Алесь Пілецкі. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 496 с.: [16] c.

Пераклад зроблены паводле выдання: Michaluk, Dorota. Białoruska Republika Ludowa 1918 1920. U źródeł białoruskiej państwowości. Toruń: Wydawnictwo Naukowe Uniwersytetu Mikołaja Kopernika, 2010. 600 s., il.

У манаграфіі разглядаюцца спробы здабыцця беларусамі ўласнай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. Яeаўтар намагалася як мага паўней прадставіць нараджэнне і развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, а таксама дзейнасць, якая прывяла да стварэння і абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. У працы сярод іншага прасочваецца развіццё беларускай дзяржаўніцкай ідэі, утварэнне розных палітычных стратэгій і саюзаў. Храналагічна кніга даведзена да падзення ўрада Антона Луцкевіча ў лютым 1920 г., бо менавіта ў той момант фактычна разваліўся беларускі незалежніцкі лагер, а ўрад БНР страціў здольнасць дзейнічаць.

Змест

Жаўнеры БНР / Алег Латышонак. — 3-е выд., перапрацаванае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 373 с.

Выданне змяшчае даследаваннівядомага беларускага гісторыка з Польшчы, у якіх разглядаюцца спробы стварэння беларусамі нацыянальных вайсковых фармаванняў у канцы 1910-х — пачатку 1920-х гг. Асноўную яго частку складае пераклад на беларускую мову фундамэнтальнай працы «Беларускія вайсковыя фармаваньні: 1917—1923 гады», рэшту — комплекс артыкулаў пра жыцьцё і дзейнасьць генэрала Станіслава Булак-Балаховіча і пра асобныя старонкі ўзброенага змагання беларусаў за ўласную дзяржаву.

Зьмест

Балахоўцы. Сведчанні, дакументы, даследаванні / Станіслаў Ліс-Блонскі. — Смаленск, Інбелкульт, 2014. — 2-е выд. — 470 с.

Аснову зборніка складаюць невялікае манаграфічнае даследаванне даследчыка Юрася Юркевіча, прысвечанае спробам стварэння беларускіх вайсковых фарміраванняў у Балтыі цягам 1919 г., а таксама праца «Балахоўцы», напісаная сучаснікам падзей, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг. Акрамя дадзеных даследаванняў, у кнізе дадаткова змешчаныя некаторыя малавядомыя ўспаміны і дакументальныя сведчанні, датычныя жыцця і дзейнасці Станіслава Булак-Балаховіча і яго вайсковых фармаванняў, а таксама спіс усіх жаўнераў Асобнага атрада БНР па стане на канец 1919 г.

Змест

ARCHE11 — 2011. Беларускі гуманітарны агляд. — 504 с.

У нумары друкуюцца вялікія ўспраміны міністра ўнутраных спраў БНР Кузьмы Цярэшчанкі «Мой удзел у беларускім руху», а таксама саракастаронкавы нарыс Ўладзіміра Ляхоўскага і Андрэя Чарнякевіча «Кузьма Цярэшчанка: ACTA NON VERBA», прысвечаны невядомым старонкам функцыявання урадаў Беларускай Народнай Рэспублікі.

 

Змест

Кожны, хто праштудзіруе выданні, набыць якія можна будзе з вялікімі зніжкамі ў рамках абвешчанай акцыі, будзе больш ведаць амаль усё пра БНР.

Увага: у рамках акцыі камплект з 4 выданняў можна заказаць за 199 тыс. (самавываз) або 249 тыс. (дастаўка поштай ці кур’ерам), даслаўшы электронны ліст на адрас [email protected] або патэлефанаваўшына нумар (29) 5507969. Можна таксама заказаць тры з чатырох выданняў (на ваш выбар) па цане 175 тыс. (самавываз) або 225 тыс.. (дастаўка поштай ці кур’ерам), або два з чатырох выданняў (на ваш выбар) па цане 149 тыс. (самавываз) або 199 тыс. (дастаўка поштай ці кур’ерам).

Акцыя працягнецца да 14-га траўня.

Заказваючы выданні электронным лістом, у полі «Тэма» пазначайце «Ведай усё пра БНР». У лісце, апрача пераліку патрэбных выданняў, пазначце свае дакладныя каардынаты: паштовы адрас, індэкс, прозвішча ды ініцыялы, тэлефон для сувязі. Прапанова дзейнічае толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Спосабы дастаўкі заказу – кур’ерам (толькі Менск і ваколіцы), паштовая перасылка або самавываз (ад ст.м. Каменная горка). Заказваючы выданні ў рамках распродажу, у электронным лісце або па тэлефоне паведамляйце спосаб дастаўкі. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0