Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў закон, які прадстаўляе грамадзянам зямельныя ўчасткі ў Далёкаўсходняй федэральнай акрузе.

Дакумент апублікаваны на афіцыйным партале прававой інфармацыі РФ.

У адпаведнасці з ім любы грамадзянін РФ можа адзін раз у жыцці бязвыплатна атрымаць зямельны ўчастак плошчай 1 гектар.

Гаворка ідзе аб землях на тэрыторыі Рэспублікі Саха (Якуція), Камчацкага краю, Прыморскага краю, Хабараўскага краю, Амурскай вобласці, Магаданскай вобласці, Сахалінскай вобласці, Габрэйскай аўтаномнай вобласці, Чукоцкай аўтаномнай акругі.

Раздавацца будзе зямля, якая знаходзіцца ў муніцыпальнай або дзяржаўнай уласнасці, якая знаходзіцца на адлегласці больш за 10 км ад межаў населенага пункта з насельніцтвам больш за 50 тысяч чалавек, альбо на адлегласці больш за 20 км ад межаў населенага пункта з насельніцтвам больш за 300 тысяч чалавек, альбо ў межах сельскага паселішча.

Гэтая зямля па законе можа быць выкарыстана для будаўніцтва дома, вядзення сельскай гаспадаркі і прадпрымальніцтва. Пра спосаб выкарыстання зямлі трэба будзе праінфармаваць улады.

Калі зямлю не будуць выкарыстоўваць у заяўленых мэтах, яна будзе канфіскоўвацца.

Крытыкі законапраекта адзначалі, што далёкаўсходняя зямля без развітай інфраструктуры наўрад ці зацікавіць вялікую колькасць людзей, затое ўмовы праграмы дазволяць групе зацікаўленых асоб атрымаць адразу некалькі гектараў у спекулятыўных мэтах.

Эксперты таксама адзначаюць, што адзін гектар — занадта мала для фермерства або прадпрымальніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?