Жаўнеры ўкраінскай арміі, марской пяхоты і добраахвотніцкіх частак чытаюць на перадавой адзін з найбольш вядомых псалмаў Бібліі — такое відэа зняў медыяпраект «Клуб LIFE».

Байцы са зброяй і баявым рыштункам прачыталі 22 псалом з Бібліі на ўкраінскай і расійскай мовах:

1. Пан — мой пастыр, ні ў чым не буду мець нястачы,

2. Ён дазваляе спачываць мне на зялёных пашах.
Да водаў спакойных вядзе мяне,

3. Ён душу маю пажыўляе.
Накіроўвае мяне на сцежкі справядлівасці
дзеля Імя свайго.

4. Калі нават пайду далінай смяротнага ценю,
не буду баяцца зла, бо Ты са мною. *
Твой жэзл і Твой посах мяне суцяшаюць.

5. Ты стол для мяне накрываеш
на вачах маіх ворагаў;
намашчваеш галаву маю алеем,
келіх мой перапоўнены.

6. Сапраўды, дабрыня і міласэрнасць Твая будуць са мною
ва ўсе дні жыцця майго,
і пасялюся я ў доме Пана
на доўгія дні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?