Папулярная амерыканская актрыса Джулія Робертс за здымкі ў карціне «Нязносныя лэдзі» атрымала $3 мільёны, паведамляе Variety. Вядома, што ў карціне 48-гадовая знакамітасць выканала ролю другога плана.

Характэрна, што актрыса справілася са сваёй працай на здымачнай пляцоўцы за чатыры дні, такім чынам, кожны дзень яе працы абышоўся кіраўнікам праекта ў $750 тысяч. Такім чынам, Джулію Робертс па праве можна лічыць адной з самых высокааплатных галівудскіх зорак.

Нагадаем, знаходзячыся на вяршыні славы, Робертс атрымала $20 мільёнаў за здымкі ў фільме «Эрын Брокавіч».

Нягледзячы на добры прыбытак ад удзелу ў фільме Джуліі Робертс, у цэлым карціна «Нязносныя лэдзі» не выклікала ажыятажу ў пракаце. Крытыкі першапачаткова ўспрынялі яе даволі холадна і не змянілі сваёй думкі пасля выхаду стужкі на шырокі экран.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0