Паркоўка ў межах першага гарадзкога кальца будзе платнай. Як расказаў карэспандэнту агенцтва «Мінск‑навіны» галоўны інжынэр ахоўна‑эксплюатацыйнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі» Пятро Пруднікаў, цяпер у цэнтры Менску — 14 стаянак, якія могуць прыняць 1,5 тысячы машын. Неўзабаве колькасьць парковачных месцаў будзе даведзена да трох тысяч, а затым цягам трох гадоў — ужо да 10 тысяч.

—У межах першага гарадзкога кальца ў наступныя тры гады стаянкі будуць толькі платнымі, —заявіў Пятро Пруднікаў.

Дзякуючы гэтаму захаду, на думку спэцыялістаў, удасца скараціць колькасьць прыпаркаваных у цэнтры аўто.

Паводле агенцтва «Мінск-навіны»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0