Рух усіх відаў транспарту абмяжуюць у цэнтры Мінска ўвечары 3 мая, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Абмежаванне будзе ўведзена з-за трэніроўкі зводнай роты ганаровай варты на плошчы Перамогі. Рух закрыюць з 19.00 да 21.00 па прасп. Незалежнасці на ўчастку ад вул. Янкі Купалы да вул. Казлова.

ДАІ Мінска рэкамендуе кіроўцам загадзя планаваць маршрут руху з улікам гэтай інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0