У сераду, 4 мая, у асобных раёнах чакаюцца навальніцы, ноччу і раніцай месцамі — туман.

Прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі — туман. Вецер будзе няўстойлівы 2—7 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе 5—11 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца 17—23 градусы цяпла.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?