Аранжавы ўзровень небяспекі ўведзены сёння ў Беларусі з-за навальніц і ліўняў.

«Сёння ў перыяд з 13 да 18 гадзін на большай частцы тэрыторыі Беларусі і ў Мінску чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні. Навальнічная абстаноўка захаваецца да 22 гадзін», - растлумачылі ў Гідрамеце. У сувязі з гэтым сіноптыкі ўводзяць аранжавы ўзровень небяспекі.

У сераду, 4 мая, прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер будзе няўстойлівы 2-7 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?