Другі сакратар брэсцкага гарадскога аддзялення БРСМ Пятро Піцко адпісаўся адносна сустрэчы сябрамі арганізацыі псеўдабайкераў з «Начных ваўкоў». У Брэсце Залдастанава і кампанію з чырвона-зялёнымі сцягамі сустракаў асабіста выконваючы абавязкі першага сакратага гарадскога БРСМ Дзяніс Сілівонік.
Піцко напісаў на сваёй старонцы Укантакце: «Прыехаў Хірург. Даў па карку няўдачніку-ліберасту Леўчука [маецца на ўвазе брэсцкі журналіст Алесь Ляўчук]. Такога выбуху эмоцый у нашых змагароў не было нават на прыезд Пуціна. Здаецца, звычайны байкер, а бурленне рэвалюцыянераў як на майдане выклікаў. Нічога сказаць пра яго не магу: ні добрага, ні дрэннага, але, відаць, сур'ёзны дзядзька, калі нашы «еўрапейцы» так замітусіліся яго спробай наведаць магілы савецкіх салдат».
«НН» учора спрабавала атрымаць каментары адносна сустрэчы Залдастанава ў Брэсце, аднак кіраўнік гарадскога БРСМ Дзяніс Сілівонік адмовіўся размаўляць. Візіт «Начных ваўкоў» у Брэст адбываўся ўжо пасля словаў Залдастанава, што «Беларусь – гэта Расія».