Грамадскае аб'яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» (БАЖ) павіншавала міністэрствы і дзяржаўныя ўстановы з Сусветным днём свабоды прэсы.

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, прадстаўнікі асацыяцыі нагадалі чыноўнікам, што 3 мая па ініцыятыве ААН ва ўсім свеце адзначаюць Сусветны дзень свабоды прэсы, а ў 1991 годзе Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА прыняла рэзалюцыю «Аб садзейнічанні свабодзе друку ва ўсім свеце». Згодна з гэтым дакументам свабодная, плюралістычная і незалежная прэса з'яўляецца неад'емным складнікам дэмакратычнага грамадства.

«Захаванне свабоды слова, гарантаванай Канстытуцыяй, залежыць ад кожнага з нас!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?