Турцыя адмяніла візы для грамадзян краін Шэнгенскай зоны ў рамках пагаднення аб узаемнай лібералізацыі візавага рэжыму. Гэтая мера пачне прымяняцца пасля таго, як Еўрасаюз адменіць візы для грамадзян Турцыі.

4 мая Еўракамісія разгледзіць справаздачу аб выкананні Турцыяй 72 крытэраў для бязвізавага рэжыму і затым можа рэкамендаваць адмяніць візы для грамадзян Турцыі.

Аднак гэта адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі Анкара выканае ўсе выстаўленыя да яе патрабаванні, у тым ліку якія датычацца спаборнасці палітычных сілаў, свабоды слова і палітычных правоў розных меншасцяў.

Па словах дыпламатаў, Турцыя выканала толькі палову з гэтых умоў.

Рашэнне аб увядзенні бязвізавага рэжыму з Турцыяй з'яўляецца часткай дамоўленасці паміж Бруселем і Анкарой, у рамках якога Турцыя пагадзілася прымаць мігрантаў, вернутых з Грэцыі, куды яны прыбылі нелегальна з турэцкай тэрыторыі.

Паводле гэтай дамовы, Турцыя таксама павінна атрымаць ад Еўрасаюза 3 мільярды еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?