Гурманам, якія планавалі наведаць Францыю ў бліжэйшыя тры месяцы, прыйдзецца перанесці падарожжа. Краіна ўводзіць часовую забарону на фуа-гра з-за асцярогі, што на паўднёвым захадзе краіны пачнецца эпідэмія птушынага грыпу. Пра гэта піша Le Figaro.
Забарона ўведзеная ў 18 дэпартаментах, дзе вырабляюць звыш за 70% усяго аб'ёму прадукту. Паведамляецца, што забарона будзе дзейнічаць да 15 жніўня.
Фермеры папярэдне ацэньваюць свае страты ў 130 млн еўра, бо часова не змогуць утрымліваць качак ці гусей. Пры гэтым урад Францыі абяцае ўзяць на сябе абавязацельства кампенсаваць выдаткі вытворцаў фуа-гра. Але вытворцы кажуць, што дапамогі будзе недастаткова.