Еўрапейская камісія прапанавала змяніць правілы прыёму мігрантаў у ЕС, прапанаваўшы зрабіць больш жорсткім фінансавыя санкцыі ў дачыненні да краін, якія не выконваюць свае абавязацельствы па прыёме мігрантаў.

Плануецца ўстанавіць штраф у памеры 250 тысяч еўра за чалавека.

Гэтыя грошы маглі б быць выкарыстаныя для патрэб тых краін ЕС, якія знаходзяцца ў складанай фінансава-эканамічнай сітуацыі, лічыць Еўракамісія.

Новаўвядзенне запатрабуе ўхвалення большасцю краін-сяброў ЕС і большасцю дэпутатаў Еўрапарламента.

Дзеючыя цяпер заканадаўчыя нормы будуць захаваныя, у прыватнасці, патрабаванне да мігрантаў прасіць аб прытулку у той краіне, у якую яны прыбылі.

У Еўрасаюзе спадзяюцца, што новыя меры паменшаць напружанасць па міграцыйным пытанні ў краінах-сябрах саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?