AP

AP

Жыхары і вайскоўцы ЗША ў Паўднёвай Карэі злавілі ў коўдру жанчыну і яе трох дзяцей, што выскачылі з палаючага будынка з чацвёртага паверха. Пра гэта паведамляе Associated Press са спасылкай на выратавальніка з пажарнага падраздзялення ў горадзе Пхёнтхэк Мун Сон Хун.

Коўдру трымалі каля 10 чалавек. Яны пераканалі жанчыну спачатку скінуць сваіх дзяцей ва ўзросце ад 1 да 4 гадоў, а затым скокнуць самастойна, бо пажарныя ў той момант яшчэ не прыехалі на месца здарэння. Дзеці не пацярпелі, іх маці — 30-гадовая ўраджэнка Нігерыі — атрымала нязначныя траўмы.

Агенцтва ўдакладняе, што будынак стаяў на вузкай алеі каля ажыўленага рынку і вайсковай базы ЗША, што перашкаджала праезду пажарных. Аднак пазней ратавальнікі ўсё-такі прыбылі на месца здарэнне і выратавалі з палаючага будынка іншую жанчыну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?