Шасцігадовая дзяўчынка шпіталізаваная ў Мінску з-за падзення на дзіцячай горцы. Інфармацыю пра гэта размясціла на сваёй старонцы ў Facebook афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

«Пару гадзін таму на дзіцячай пляцоўцы мінакі знайшлі дзяўчынку, якая ляжала на горцы без прыкмет жыцця. Паводле першаснай інфармацыі, дзіця зачапілася элементамі адзення за парэнчы горкі. Мінакі аказалі дзіцяці першую дапамогу і выклікалі медыкаў. Дзяўчынка 2009 года экстранна шпіталізаваная ў цяжкім стане», — адзначыла Юлія Ганчарова.

У цяперашні час праводзіцца агляд месца здарэння, куды прыбыў таксама старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?