Служба бяспекі Нідэрландаў будзе ўключаць у спісы тэрарыстаў дзяцей ад 9 гадоў, якія будуць лічыцца небяспечнымі.

Пра гэта паведамляе Volkskrant са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Як адзначае выданне, у першую чаргу гаворка ідзе пра непаўналетніх, якія некаторы час былі на тэрыторыі, падкантрольнай ІД ў Сірыі і Іраку і вярнуліся ў Нідэрланды.

Дзеці будуць уключаныя ў асобны рэестр, які таксама можа выкарыстоўвацца сумесна з урадамі замежных дзяржаў

Варта заўважыць, што на мінулым тыдні кіраўнік службы выведкі Нідэрландаў заявіў, што ўлады краіны ідэнтыфікавалі 70 непаўналетніх грамадзян, якія знаходзіліся ў Сірыі і Іраку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?