Урад Арменіі ўхваліў законапраект аб прызнанні незалежнасці Нагорна-Карабахскай рэспублікі (НКР). Цяпер гэты дакумент будзе перададзены на разгляд парламента Арменіі.

У заключэнні ўрада гаворыцца, што прыняцце законапраекта «звязана з вынікамі абмеркаванняў паміж Арменіяй і Нагорным Карабаху і абумоўленае магчымымі далейшымі працэсамі, у тым ліку вонкавымі фактарамі».

***

У пачатку красавіка ў Нагорным Карабаху абвастрыўся ўзброены канфлікт паміж Арменіяй і Азербайджанам. У выніку баёў, якія працягваліся каля двух сутак, загінулі дзясяткі людзей з абодвух бакоў, у тым ліку мірныя жыхары. Бакі канфлікту ўсклалі адказнасць за масіраваныя абстрэлы адзін на аднаго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?