У маскоўскай кватэры ад раніцы блякуюць 17 актывістаў «Іншай Расеі». Ім адключылі сьвяло й разьбілі шыбу.

Адна з актывістак паведаміла, што ў ГУУС ёй сказалі, нібыта ў двары гэтага дому было ўчынена нейкае забойства, і нібыта актывісты маюць да гэтага нейкае дачыненьне.

Нязгодныя вывесілі ў акно футболку з сваёй сымболікай. Гэтую футболку зьнялі працягнутым з даху гакам, разьбіўшы пры гэтым шыбу. Цяпер актывісты вывесілі ў акно расьцяжку з надпісам «Свабода».

Сёньня ў Маскве мае прайсьці несанкцыянаваны «Марш нязгодных». Пачатак заплянаваны на 18 гадзін.

Папярэдняя гэткая акцыя, якая прайшла 3 сакавіка, была жорстка разагнаная.

Паводле Grani.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0