Як стала вядома «Нашай Ніве», дзяўчынка 2009 года нараджэння, якая загінула на дзіцячай пляцоўцы па вул. Альшэўскага ў Мінску, вучылася ў беларускамоўнай гімназіі №23 сталіцы, як і яе сястра. 

Нагадаем, трагедыя здарылася ўвечары 4 мая. Дзяўчынку заўважылі на горцы — яна ляжала без прыкмет жыцця. Мінакі аказалі дзіцяці першую дапамогу і выклікалі хуткую. Дзяўчынка была экстранна шпіталізаваная ў цяжкім стане.

Раніцай 5 мая стала вядома, што дзяўчынка памерла ў бальніцы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?