Пік актыўнасці метэорнага патоку Майскія Акварыды сёлета прыпадае на ноч з 5 на 6 мая. Убачыць «зорны дождж» змогуць і беларусы.

Акварыды. фота nasa.gov

Акварыды. фота nasa.gov

Найлепшы час для назірання выпадзе з 23:00 5 мая да 4:30 6 мая. Прагназуемы лік метэораў пры ідэальных умовах назірання складзе ад 30 да 50 у гадзіну. Асобныя знічкі будуць бачныя і ў іншыя дні аж да 28 мая.

Радыянт Майскіх Акварыдаў знаходзіцца ў сузор'і Вадалея побач з зоркай Эта Вадалея. Візуальна будзе здавацца, што метэоры будуць вылятаць з гэтага пункту ў розныя бакі.

Назіраць метэорны паток зручней за ўсё за горадам — там, дзе не будзе замінаць гарадское засвятленне. Знічкі будуць бачныя толькі пры ясным надвор'і. Сёлета пік Акварыдаў выпадае на маладзік — святло месяца не перашкодзіць назіранню за зоркамі.

Майскія Акварыды — метэорны паток, звязаны з каметай Галея, вядомы яркімі і хуткімі метэорамі. Кожны элемент «зорнага дажджу» — аскепак каметы, які згарае ў зямной атмасферы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?