У Маскве забілі рэдактара агенцтва «Нацыянальная служба навінаў» Аляксандра Рубцова.
У паведамленні на сайце агенцтва гаворыцца, што 35-гадовага Рубцова забілі ў яго кватэры 3 мая. Цела загінулага з некалькімі нажавымі раненнямі знайшла яго маці, якая прыехала да сына на святы.
Агенцтва адзначае, што з працай журналіста злачынства ніяк не звязана. Адзначаецца, што кватэру забітага абрабавалі. Следства ўжо высветліла асобу падазраванага ў забойстве і абвясціла яго ў вышук.
Агенцтва «Нацыянальная служба навінаў» пастаўляе навіны чатыром радыёстанцыям — «Наша Радыё», Rock FM, Best FM і «Радыё JAZZ».