Урад ЗША ўвёў новыя федэральныя правілы, якія забараняюць продаж электронных цыгарэт асобам, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

Акрамя таго, вытворцы электронных цыгарэт будуць абавязаныя даваць сваю прадукцыю для праверкі ва Упраўленне па санітарным наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў.

Новыя правілы закрануць таксама цыгары і тытунь для люлек і для кальянаў.

Паводле дадзеных даследавання, праведзенага міністэрствам здароўя ЗША, спажыванне электронных цыгарэт сярод студэнтаў вырасла з 1,5% у 2011 годзе да 16% у 2015 годзе, таксама выяўлены рост спажывання кальянного тытуню.

Новыя правілы абавязваюць прадаўцоў пацвярджаць узрост пакупнікоў тытуню і забараняюць продаж тытунёвай прадукцыі ў аўтаматах.

Электронныя цыгарэты не ўтрымліваюць смол і хімічных рэчываў, якія ёсць у цыгарэтным тытуні, і часта выкарыстоўваюцца тымі, хто хоча кінуць паліць. Пры гэтым у іх утрымліваецца нікацін, які выклікае прывыканне.

Па словах міністра аховы здароўя і сацыяльных службаў ЗША Сільвіі Бёруэл, увядзенне новых нормаў стала «важным крокам на шляху да пакалення, якое не курыць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?