Добра, калі ў горадзе ёсць лес. Яшчэ лепш, калі ён проста побач з табой, і ў любы момант можна прабегчыся вузкімі сцяжынкамі, удыхнуць водар хвоі пасля дажджу, палюбавацца ззяннем сонца ў маладой лістоце… І хай гэты лес — малая рэштка той пушчы, што некалі атачала Мінск, і хай ён з часам робіцца больш падобным на парк… усё ж гэта месца, дзе можна хоць ненадоўга забыцца пра гарадскі шум і пыльны асфальт.

Цаніце свой кавалачак лесу, сквер праз дарогу, сад на рагу вуліцы. Ніколі не ведаеш, калі праз яго збяруцца пракладваць магістраль. Ніколі не ведаеш, ці не прыйдзецца яго бараніць… 

Што можа быць прыгажэй за колер маладой лістоты на фоне чыстага вясновага неба?..

Што можа быць прыгажэй за колер маладой лістоты на фоне чыстага вясновага неба?..

Дзе-нідзе нават у гарадскім лесе прабіваецца кураслеп.

Дзе-нідзе нават у гарадскім лесе прабіваецца кураслеп.

Юнае лісце ляшчыны падобнае да нейкіх дзівосных насякомых.

Юнае лісце ляшчыны падобнае да нейкіх дзівосных насякомых.

Цвіце кісліца (яна ж заечая капуста).

Цвіце кісліца (яна ж заечая капуста).

Дрэвы нібы зіхцяць тысячамі маленькіх ліхтарыкаў.

Дрэвы нібы зіхцяць тысячамі маленькіх ліхтарыкаў.

«Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы…»

«Вы шуміце, шуміце нада мною, бярозы…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?